wd wp Пошук:

Марабу

Марабу[1] (Leptoptilos) — род птушак з сямейства буслоў, у які ўваходзяць тры віды.

Апісанне

Птушкі з роду марабу ў памерах вагаюцца ад 110 да 150 см, размах крылаў складае ад 210 да 250 см. Верхняя частка цела і крылы ў марабу чорныя, ніжняя частка - белая. Ля пачатку шыі - белае жабо. Галава ў марабу лысая, з буйной і тоўстай дзюбай. У дарослых птушак на грудзях звісае скураны мяшок. Маладыя птушкі менш стракатыя, чым дарослыя. У адрозненне ад астатніх буслоў, марабу ў палёце не выцягвае шыю, а выгінае яе, быццам чапля.

Паводзіны

Марабу жывуць вялікімі калоніямі, засяляюць адкрытыя саваны, хмызняковую мясцовасць і марскія берагі, з’яўляюцца таксама ў вёсках у месцах скіду адходаў, каб знайсці там ежу. У іх харчаванне ўваходзіць падалка, а таксама жабы, насякомыя, маладыя птушаняты, яшчаркі і грызуны. Магутная дзюба дазваляе забіваць невялікіх жывёл, а жабо абараняе апярэнне ад гною і крыві з трупа.

Марабу можа адабраць здабычу ў некаторых драпежнікаў, напрыклад, арланаў. Таксама марабу можа есці яйкі і дзіцянятаў кракадзілаў.

Зноскі

  1. Напісанне Марабу ў адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах., Т.10. Мн., 2000, С.101
Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Біялагічныя артыкулы, дзе адсутнічае перанакіраванне з лацінскай назвы таксона
Катэгорыя·Бусліныя
Катэгорыя·Жывёлы паводле алфавіта
Катэгорыя·Роды птушак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных