wd wp Пошук:

Мапудунгун

Мапудунгун (саманазва: Mapudungün, літаральна “зямная мова”) —– паўднёваамерыканская мова-ізалят, родная мова народа мапучэ. Распаўсюджана ў Чылі (каля 140 000 носьбітаў) і Аргенціне (8 400 носьбітаў).

Падзяляецца на 4 буйныя дыялекты. Паўночны дыялект зніклы. Мае лексічныя запазычанні з кечуа і іспанскай мовы. Першая граматыка была апублікавана езуітамі ў 1606 г. У нашы дні вылучаюць 3 розныя сістэмы пісьма. Навукоўцы карыстаюцца так званай уніфікаванай сістэмай. Ня мае афіцыйнай падтрымкі. Колькасць носьбітаў скарачаецца.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Ізаляваныя мовы
Катэгорыя·Мовы і дыялекты паводле алфавіта
Катэгорыя·Мовы Аргенціны
Катэгорыя·Мовы Чылі