Мані́пула (ад лац.: manipula[1] — жмут сена, узняты на кап’і, які служыў азначэннем месца збору) — тактычнае падраздзяленне пяхоты ў рымскім легіёне. Колькасны склад 60 — 120 ч. Кожная маніпула дзялілася на 2 цэнтурыі.
З’явіліся ў 5 ст. д. н.э. у сувязі з неабходнасцю падзялення фалангі на атрады, якія маглі б манеўраваць у баі. У 107 г. д. н.э. маніпулы былі зведзены ў кагорты.
Першую лінію маніпул складалі Гастаты.