wd wp Пошук:

Малы дзяцел

Дзяцел малы[1] (Picoides minor) — птушка сямейства дзятлавых.

Апісанне

Стракатая, невялікая птушка. Даўжыня цела 14-16 см, размах крылаў 25-30 см.

Спіна чорная ў белыя палоскі. Спод цела белаваты, без чырвонага. У самца чырвоная «шапачка» і белы лоб, у самкі верх галавы белаваты. У маладых спод цела карычняваты, часам чырвоная «шапачка». Стукае далікатна па тонкіх галінках.

Пашырэнне

Арэал: Палеарктыка (акрамя поўначы і поўдня). На Беларусі звычайны на гнездаванні аселы і качуючы від.

Насяляе розныя тыпы асветленых дрэвастояў з лісцевымі дрэвамі, рачныя даліны, парослыя дрэвамі, сады, групы дрэў сярод палёў, алеі, урбанізаваныя тэрыторыі. Пазбягае сухіх бароў і цёмных дрэвастояў.

Аселы, узімку вандруе ў межах гнездавога арэала, часам у выглядзе інвазій.

Асаблівасці біялогіі

Гняздо ў дупле ў мяккім дрэве, у ствале або бакавых галінах на рознай вышыні — ад 1 м ад зямлі да вяршаліны дрэва — нават да 10 м, без высцілкі. Глыбіня гнездавой камеры 10-18 см, шырыня — 10-20 см, Дыяметр адтуліны 3-4 см.

Яйкі Dendrocopos minor hortorum

Яйкі 5-6 (часам 3-8) эліптычныя, падоўжаныя з вострым вузейшым канцом, белыя, бліскучыя.

Падвіды

Зноскі

  1. Беларуская навуковая тэрміналогія: слоўнік лясных тэрмінаў. — Мінск: Інбелкульт, 1926. — Т. Вып. 8. — 80 с. — у крыніцы пад назвай Dendrocopus minor

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Біялагічныя артыкулы, дзе адсутнічае перанакіраванне з лацінскай назвы таксона
Катэгорыя·Віды па-за небяспекай
Катэгорыя·Жывёлы паводле алфавіта
Катэгорыя·Дзятлавыя