wd wp Пошук:

Малое Магеланава Воблака

У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Воблака (значэнні).

Мало́е Магела́нава Во́блака (ММВ, SMC, NGC 292) — карлікавая галактыка спадарожнік Млечнага Шляху. Знаходзіцца на адлегласці каля 60 кілапарсек у сузор’і Тукана і выглядае як воблака, якое цьмяна свеціцца, памерам каля 3°. Змяшчае 1,5 мільярда зорак. Малое Магеланава Воблака і Вялікае Магеланава Воблака акружаны агульнай абалонкай з нейтральнага вадароду, якую называюць Магеланава Сістэма.

Малое Магеланава Воблака названа ў гонар партугальскага мараплаўца Фернана Магеллана, які назіраў гэтую галактыку ў 1519 годзе ў час кругасветнага падарожжа.

На тэрыторыі Расіі, гэтак жа як і амаль ва ўсім Паўночным паўшар’і, Малое Магеланава Воблака не назіраецца.

Згодна з апублікаванымі у верасні 2014 года дадзенымі, па адной з мадэлей, праз 4 млрд. гадоў Млечны Шлях «паглыне» Вялікае і Малое Магеланава Аблокі, а праз 5 млрд. гадоў сам будзе паглынуты Туманнасцю Андрамеды[2].

У Малым Магеланавым Воблаку знаходзіцца звышхуткая ўцякаючая зорка[ru], якая адносіцца да тыпу жоўтых звышгігантаў[en] J01020100-7122208[3][4].

Гл. таксама

Зноскі

  1. Hilditch, R. W.; Howarth, I. D.; Harries, T. J. (2005). “Forty eclipsing binaries in the Small Magellanic Cloud: fundamental parameters and Cloud distance”. Monthly Notices of the Royal Astronomical Society 357 (1): 304–324. doi:10.1111/j.1365-2966.2005.08653.x. Bibcode2005MNRAS.357..304H.
  2. Lenta.ru: Наука и техника: Космос: Астрофизики вновь предрекли смерть Млечному Пути
  3. Астрономы заметили в другой галактике редчайшую сверхбыструю звезду
  4. Обнаружен уникальный жёлтый сверхгигант, убегающий из Малого Магелланова облака

Спасылкі

NGC 288 | NGC 289 | NGC 290 | NGC 291 | Малое Магеланава Воблака | NGC 293 | NGC 294 | NGC 296 | NGC 297
Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Мясцовая група
Катэгорыя·Тукан (сузор’е)
Катэгорыя·Іншыя значэнні: старонка не існуе
Катэгорыя·Няправільныя галактыкі