wd wp Пошук:

Макс Фасмер

Макс Юліус Фрыдрых Фасмер (ням.: Max Julius Friedrich Vasmer, русіфікаваная форма — Максіміліян Раманавіч Фасмер; 28 лютага 1886, Санкт-Пецярбург — 30 лістапада 1962, Заходні Берлін) — рускі і нямецкі лінгвіст, лексікограф, славіст і балканіст. Замежны член-карэспандэнт АН СССР (1928). Брат расійскага і савецкага нумізмата-ўсходазнаўца Р. Р. Фасмера.

Асноўныя працы вучонага прысвечаны даследаванню славянскіх моў (моўныя кантакты славян з іншымі народамі: грэкамі, іранцамі, цюркамі, фіна-ўграмі і інш.); гісторыі рассялення славянскіх, балтыйскіх, іранскіх, фіна-вугорскіх народаў ва Усходняй Еўропе, вывучэнні ўсходнееўрапейскай антрапаніміі і тапаніміі, уплыву славянскіх моў на албанскую і інш. Вынікам яго шматгадовых даследаванняў з’явіўся этымалагічны слоўнік рускай мовы (т. 1-10 — самая вялікая па ахопе матэрыялу праца, якая асвятляе этымалогію рускай мовы).

Зноскі

  1. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118767356 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 9 красавіка 2014.
  2. 1 2 Max Vasmer // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. 1 2 Фасмер Макс // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  4. (unspecified title) Праверана 3 ліпеня 2019.
Тэмы гэтай старонкі (22):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў Заходнім Берліне
Катэгорыя·Члены Акадэміі навук ГДР
Катэгорыя·Члены Дацкай каралеўскай акадэміі навук
Катэгорыя·Выкладчыкі Берлінскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Памерлі 30 лістапада
Катэгорыя·Нарадзіліся 28 лютага
Катэгорыя·Члены РАН
Катэгорыя·Члены Прускай акадэміі навук
Катэгорыя·Выпускнікі СПбДУ
Катэгорыя·Узнагароджаныя Вялікім афіцэрскім крыжом ордэна За заслугі перад ФРГ
Катэгорыя·Памерлі ў 1962 годзе
Катэгорыя·Члены Венгерскай акадэміі навук
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Санкт-Пецярбургу
Катэгорыя·Выкладчыкі Лейпцыгскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Члены Акадэміі навук і літаратуры ў Майнцы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1886 годзе
Катэгорыя·Пахаваныя ў Берліне
Катэгорыя·Члены Шведскай каралеўскай акадэміі навук
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Члены Саксонскай акадэміі навук
Катэгорыя·Асобы