wd wp Пошук:

Макс Уітлак

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Уітлак. Макс Энтані Уітлак (англ.: Max Antony Whitlock, нар.13 студзеня 1993) — англійскі гімнаст, двухразовы алімпійскі чэмпіён, чэмпіён Еўропы, прызёр чэмпіянатаў свету.

Біяграфія

Нарадзіўся ў 1993 годзе ў Хемел Хэмпстыдзе ў графстве Хартфардшыр. У 2010 годзе стаў уладальнікам двух сярэбраных і аднаго бронзавага медалёў Гульняў Садружнасці ў Дэлі. У 2012 годзе стаў чэмпіёнам Еўропы і двухразовым бронзавым прызёрам Алімпійскіх гульняў у Лондане. У 2013 годзе заваяваў залаты, сярэбраны і бронзавы медалі чэмпіянату Еўропы, і сярэбраны медаль чэмпіянату свету. У 2014 годзе стаў уладальнікам трох залатых, сярэбранага і бронзавага медалёў Гульняў Садружнасці ў Глазга, сярэбранага медалю чэмпіянату свету, а таксама залатога і сярэбранага медалёў чэмпіянату Еўропы.

Зноскі

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (12):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1993 годзе
Катэгорыя·Бронзавыя прызёры летніх Алімпійскіх гульняў 2016 года
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Бронзавыя прызёры летніх Алімпійскіх гульняў 2012 года
Катэгорыя·Чэмпіёны свету па спартыўнай гімнастыцы
Катэгорыя·Нарадзіліся 13 студзеня
Катэгорыя·Чэмпіёны летніх Алімпійскіх гульняў 2016 года
Катэгорыя·Гімнасты на летніх Алімпійскіх гульнях 2016 года
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Гімнасты Вялікабрытаніі
Катэгорыя·Гімнасты на летніх Алімпійскіх гульнях 2012 года
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Хартфардшыры