wd wp Пошук:

Макс Герман

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Герман.

Макс Герман

Макс Герман (ням.: Max Herrmann; 14 мая 1865, Берлін — 17 лістапада 1942, канцлагер Тэрэзін) — нямецкі гісторык літаратуры і тэатра. Заснавальнік нямецкага навуковага тэатразнаўства.

У 1891 г. пачаў выкладчыцкую працу ў Берлінскім універсітэце (курс гісторыі літаратуры). З 1901 г. займаўся гісторыяй і тэорыяй тэатра. Аўтар «Даследавання па гісторыі нямецкага тэатра сярэдніх вякоў і Адраджэння» (1914). Выкарыстоўваючы шырокі дакументальны матэрыял, Герман імкнуўся ўзнавіць спектаклі мінулых эпох. У 1923 годзе па ініцыятыве Германа пры Берлінскім універсітэце створаны Тэатразнаўчы інстытут. Пасля нацысцкага перавароту ў Германіі быў адхілены ад пасады прафесара, заключаны ў канцлагер і загінуў.

Зноскі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Постаці нямецкага тэатразнаўства
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Берліне
Катэгорыя·Выкладчыкі Берлінскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1865 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Ізаляваныя артыкулы/сірата0
Катэгорыя·Памерлі 17 лістапада
Катэгорыя·Памерлі ў 1942 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі ў канцлагеры Тэрэзін
Катэгорыя·Нарадзіліся 14 мая