У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Дзялендзік. Максім Уладзіміравіч Дзялендзік (нар. 29 студзеня 1996) — беларускі плывец. Майстар спорту Беларусі.
Пераможца Першынства Беларусі 2013 года на дыстанцыі 100 м на спіне[1].
Пераможца Першынства Беларусі 2014 года на дыстанцыі 100 м на спіне[2].
Чэмпіён Беларусі 2016 года ў камбінаванай эстафеце 4 × 100 м. Бронзавы прызёр на дыстанцыі 50 м на спіне[3].