wd wp Пошук:

Максім Кутузаў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Кутузаў. Максім Кутузаў (нар. 1995, Мінск) — беларускі пісьменнік, драматург і навуковец.

Біяграфія

Скончыў хімічны факультэт БДУ ў 2017 годзе. У 2018 стаў лаўрэатам міжнароднай літаратурнай прэміі «Еўракон-2018» з беларускім фэнтэзі «Князь-ваўкалак» у намінацыі «Крызаліс»[1]. У 2019 годзе атрымаў ступень магістра фізіка-матэматычных навук. Валодае англійскай і нямецкай мовамі.

Аўтар двух раманаў «Князь-ваўкалак» і «Porta Nigra», а таксама зброніка п’ес «Праклён Міндоўга».

Навуковая дзейнасць

Даследуе нанатэхналогіі і магнітныя матэрыялы. З’яўляецца аўтарам шаснаццаці навуковых артыкулаў у англамоўных навуковых выданнях, мае індекс Хірша 5 [2].

Бібліяграфія

Зноскі

  1. Максім Кутузаў стаў лаўрэатам прэміі «Еўракон» з кнігай «Князь-ваўкалак»
  2. https://scholar.google.ru/citations?user=nkEwimcAAAAJ&hl=ru
Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1995 годзе
Катэгорыя·Беларускамоўныя пісьменнікі
Катэгорыя·Выпускнікі хімічнага факультэта БДУ
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мінску
Катэгорыя·Пісьменнікі Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Ізаляваныя артыкулы/сірата0
Катэгорыя·Асобы