wd wp Пошук:

Максіміліян Хайдэр

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Хайдэр.

Максіміліян Хайдэр (ням.: Maximilian Haider; нар. 23 студзеня 1950) — аўстрыйскі фізік. Лаўрэат прэміі Вольфа па фізіцы 2011 года. Ганаровы прафесар тэхналагічнага інстытута Карлсруэ. З’яўляецца заснавальнікам і кіраўніком кампаніі Corrected Electron Optical Systems (CEOS).

Біяграфія

Скончыў універсітэт імя Хрысціяна Альбрэхта ў Кілі і Дармштацкі тэхнічны ўніверсітэт, у якім у 1987 годзе атрымаў доктарскую ступень. У 1989 годзе стаў кіраўніком групы ў Еўрапейскай лабараторыі малекулярнай біялогіі (EMBL).

У 1992 годзе пачынае плённае супрацоўніцтва з нямецкімі фізікамі Харальдам Разэ і Кнутам Урбанам. У 2006 годзе сумесна з імі атрымлівае прэмію Карла-Хайнца Бекурца, а ў 2008 — прэмію Хонды. У 2011 годзе тром фізікам прысуджаецца прэмія Вольфа. У 2005 годзе ад сваёй кампаніі CEOS атрымаў прэмію доктара Рудольфа Эберле.

Зноскі

Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Выпускнікі Кільскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Артыкулы пра асоб без партрэтаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1950 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Верхняй Аўстрыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі Вольфа (фізіка)
Катэгорыя·Нарадзіліся 23 студзеня