wd wp Пошук:

Максімілян Кольбэ

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Кольбэ.

Максімілян Марыя Кольбэ (свецкае імя: Раймунд; 8 студзеня 1894, г. Здунска-Воля, цяпер у Лодзьскім ваяв., Польшча — 14 жніўня 1941) — каталіцкі рэлігійны дзеяч. Доктар філасофіі (1915), доктар тэалогіі (1919).

Біяграфія

Скончыў Грыгарыянскі універсітэт у Рыме (1919). Манах ордэна францысканцаў, з 1918 г. ксёндз. 3 1919г. выкладаў у Кракаўскай францысканскай семінарыі. У 1922—1927 гг. служыў у Гродзенскім кляштары францысканцаў. У 1927 г. заснаваў у вёсцы Папротня Лодзьскага ваяводства францысканскі комплекс Непакалянаў (адзін з найбольшых у свеце) і быў яго кіраўніком. Заснавальнік і рэдактар каталіцкіх выданняў, у т.л. часопіса «Rycerz Niepokalanej» («Рыцар Бязгрэшна Зачаўшай», з 1922) і газеты «Mały Dziennik» («Малая газета», з 1935). У 1930—1936 гг. праводзіў місіянерскую дзейнасць у Кітаі і Японіі, выдаваў «Rycerz…» на мясцовых мовах, заснаваў кляштары і семінарыі. У 1936 годзе вярнуўся ў Польшчу. У час германскай акупацыі Польшчы хаваў асоб, якіх расшуквалі нацысцкія ўлады. 3 дазволу акупацыйнай адміністрацыі выдаў адзіны нумар «Rycerzа…». 17.2.1941 арыштаваны гестапа і 28.5.1941 змешчаны ў канцлагер Асвенцым. Добраахвотна прапанаваў сябе замест аднаго з прызначаных да пакарання смерцю вязняў.

17.10.1971 беатыфікаваны, 10.10.1982 кананізаваны. Дзень памяці 14 жніўня.

Ушанаванне памяці

Помнікі ў Непакалянаве і Удзеле, мемарыяльная дошка ў касцёле Гродзенскага кляштара францысканцаў. Яго духоўнаму подзвігу прысвечаны мастацкі фільм польскага рэжысёра К. Занусі «„Жыццё за жыццё“. Максімілян Кольбэ» (1990).

  1. 1 2 Maximilian Kolbe // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. 1 2 Saint Maksymilian Maria Kolbe // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
Тэмы гэтай старонкі (21):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Лодзьскім ваяводстве
Катэгорыя·Францысканцы
Катэгорыя·Каталіцкія манахі
Катэгорыя·Пакараныя смерцю рэлігійныя дзеячы
Катэгорыя·Пахаваныя ў Малапольскім ваяводстве
Катэгорыя·Каталіцкія святары
Катэгорыя·Хрысціянскія святыя XX стагоддзя
Катэгорыя·Святыя
Катэгорыя·Памерлі 14 жніўня
Катэгорыя·Каталіцкія святыя
Катэгорыя·Памерлі ў 1941 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1894 годзе
Катэгорыя·Святыя Польшчы
Катэгорыя·Кананізаваныя ў XX стагоддзі
Катэгорыя·Загінулі ў канцлагерах Асвенцыма
Катэгорыя·Святыя паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Выпускнікі Папскага Грыгарыянскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Нарадзіліся 8 студзеня
Катэгорыя·Асобы