Макеенскае — возера ў Гарадоцкім раёне Віцебскай вобласці, за 37 км на паўночны захад ад горада Гарадок, за 1,8 км на паўночны захад ад вёскі Халамер’е, у басейне ракі Свіна.
Плошча паверхні 0,04 км². Даўжыня 0,22 км, найбольшая шырыня 0,22 км. Даўжыня берагавой лініі 0,73 км.
Схілы катлавіны вышынёй да 5 м, разараныя. Вакол возера забалочаная пойма шырынёй да 100 м. Выцякае ручай у возера Малое Свіно.