wd wp Пошук:

Майкл Філіп Андэрсан

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Андэрсан.

Майкл Філіп Андэрсан (анг.: Michael Phillip Anderson, 25 снежня 1959, Платсбург, штат Нью-Ёрк, ЗША -1 лютага 2003, катастрофа шатла «Калумбія») — амерыканскі лётчык, інжынер ў галіне вылічальнай і аэракасмічнай тэхнікі, астранаўт ЗША. Агульны налёт больш за 3000 гадзін на розных мадыфікацыях самалётаў KC-135 і T-38A. Здзейсніў два касмічныя палёты агульнай працягласцю 24 сутак 22 гадзіны 21 хвіліны 23 секунды. Загінуў пры катастрофе касмічнага карабля «Калумбія» пры вяртанні з космасу на Зямлю. Пахаваны на Арлінгтонскіх нацыянальных могілках.

Адукацыя

Ваенная служба

З 1981 па 1982 — праходзіў курс тэхнічнай падрыхтоўкі на авіябазе Кізлер, штат Місісіпі.

1982 — атрымаў прызначэнне на авіябазу Рэндалф, штат Тэхас. Служыў на пасадзе начальніка падраздзялення па абслугоўванні сродкаў сувязі ў 2015-й эскадрыллі сувязі, а затым на пасадзе начальніка падраздзялення па абслугоўванню інфармацыйных сістэм у 1920-й групе інфармацыйных сістэм.

1986 — пачатак лётнай падрыхтоўкі на авіябазе Вэнс, штат Аклахома. Пасля заканчэння падрыхтоўкі быў прызначаны пілотам самалёта ЕС-135 ў 2-гі эскадрыллі паветранага камандавання і кіравання на авіябазе Офут, штат Небраска.

Са студзеня 1991 па люты 1992 года — камандзір самалёта і лётчык-інструктар 920-й эскадрыллі самалётаў-запраўшчыкаў на авіябазе Вартсміт, штат Мічыган. З верасня 1992 па снежань 1994 — лётчык-інструктар і афіцэр па тактыцы 380-га крыла самалётаў-запраўшчыка на авіябазе Платсбург, штат Нью-Ёрк.

Зноскі

  1. 1 2 Michael P. Anderson // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. https://ancexplorer.army.mil/publicwmv/index.html#/arlington-national/
Тэмы гэтай старонкі (13):
Катэгорыя·Нарадзіліся 25 снежня
Катэгорыя·Памерлі ў 2003 годзе
Катэгорыя·Узнагароджаныя Касмічным медалём пашаны Кангрэса
Катэгорыя·Пахаваныя на Арлінгтонскіх нацыянальных могілках
Катэгорыя·Памерлі ў Тэхасе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі 1 лютага
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Астранаўты ЗША
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў штаце Нью-Ёрк
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1959 годзе
Катэгорыя·Узнагароджаныя Медалём НАСА за выдатную службу