wd wp Пошук:

Майкл Мак-Гіўні

Майкл Мак-Гіўні (12 жніўня 1852, ЗША — 14 жніўня 1890) — ксёндз, заснавальнік супольнасці «Рыцары Калумба».

Біяграфія

Нарадзіўся ў сям’і ірландскіх імігрантаў. Ён быў старэйшым сынам з трынаццаці дзяцей у сям’і, шасцёра з якіх памерлі ў маленстве. Яго бацька працаваў фармоўшчыкам.

Майкл вучыўся ў школе, але ў 13-гадовым узросце кінуў вучобу і пайшоў працаваць драбільшчыкам на фабрыку па вырабу латуні.

У 16 гадоў паступіў у семінарыю і ў 1877 годзе прыняў святарскае пасвячэнне ў Балтымары, у найстарэйшай каталіцкай катэдры ў ЗША. Быў скіраваны на служэнне ў касцёле Найсвяцейшай Панны Марыі ў Нью-Хэйвене, дзе замяніў хворага пробашча парафіі.

У адказ на праблему высокай смяротнасці сярод мужчын, якія выконвалі небяспечную працу, моцныя антыкаталіцкія стэрэатыпы амерыканскага грамадства, а таксама паўсюдную беднасць сярод католікаў ксёндз Мак-Гіўні ў 1882 годзе разам са сваімі парафіянамі заснаваў мужчынскую супольнасць «Рыцараў Калумба» — арганізацыю свецкіх католікаў, якія жадалі паглыбляць сваю веру, дапамагаць адзін аднаму і дзейнічаць дзеля дабра каталіцкіх сем’яў.

Сёння гэтая міжнародная касцёльная супольнасць дзейнічае ў больш як дзесяці краінах і налічвае ў сваіх шэрагах каля 1,9 млн удзельнікаў.

У 1996 годзе быў распачаты працэс беатыфікацыі[2].

Зноскі

  1. 1 2 Michael Joseph McGivney // Find a Grave — 1995. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. У ЗША будзе беатыфікаваны заснавальнік супольнасці «Рыцары Калумба», які стане першым благаслаўлёным амерыканскім пробашчам
Тэмы гэтай старонкі (11):
Катэгорыя·Памерлі 14 жніўня
Катэгорыя·Памерлі ў 1890 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 12 жніўня
Катэгорыя·Каталіцтва ў ЗША
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў Канектыкуце
Катэгорыя·Постаці каталіцтва
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1852 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Канектыкуце
Катэгорыя·Памерлі ад пнеўманіі