wd wp Пошук:

Майкл Джордан

Майкл Джэфры Джордан (англ.: Michael Jeffrey Jordan; 17 лютага 1963, Бруклін, Нью-Ёрк) — амерыканскі баскетбаліст, былы ігрок НБА. Гуляў на пазіцыі атакавальнага абаронцы. Джордан згуляў важную ролю ў папулярызацыі НБА ва ўсім свеце ў 1980-х і 1990-х.

Пасля пачатку кар’еры ў камандзе Універсітэта Паўночнай Караліны (1982—1984), з якой ён выйграў чэмпіянат NCAA 1982 года, Джордан далучыўся да каманды «Чыкага Булз» ў 1984 годзе. Ён хутка стаў зоркай НБА, зачараваў публіку сваёй выніковай гульнёй. Яго здольнасць скакаць, прадэманстраваная на конкурсе па кідках зверху, калі ён забіў з лініі штрафнога кідка, прынесла яму мянушку «Air Jordan» і «Джордан Паветраны». Ён таксама набыў рэпутацыю аднаго з лепшых абаронцаў у баскетболе. У 1991 годзе ён выйграў свой першы чэмпіянат НБА з «Булз», пасля чаго паўтарыў поспех у 1992 і 1993 гадах. Хоць Джордан раптам сышоў з баскетбола пасля гібелі бацькі ў пачатку сезону 1993-94 і паспрабаваў зрабіць кар’еру ў бейсболе, ён вярнуўся ў 1995 і дапамог «Булз» выйграць яшчэ тры тытулы (1996, 1997 і 1998), адначасна ўсталяваўшы рэкорд НБА па колькасці выйграных матчаў на працягу рэгулярнага сезона — 72 перамогі (сезон 1995-96). У другі раз Джордан завяршыў кар’еру ў 1999 годзе, але вярнуўся яшчэ на два сезоны ў 2001 годзе ў якасці іграка «Вашынгтон Уізардс».

Пяць разоў прызнаваўся Самым каштоўным іграком Нацыянальнай баскетбольнай асацыяцыі (1988, 1991, 1992, 1996, 1998), шэсць разоў — Самым каштоўным іграком фіналаў НБА (1991-93, 1996-98). З’яўляецца шасціразовым чэмпіёнам НБА (1991-93, 1996-98), двухразовым алімпійскім чэмпіёнам (1984, 1992), чатырнаццаць разоў удзельнічаў у матчах усіх зорак Нацыянальнай баскетбольнай асацыяцыі (1985—1993, 1996—1998, 2002—2003), тры разы прызнаваўся самым карысным іграком Матча ўсіх зорак Нацыянальнай баскетбольнай асацыяцыі (1988, 1996, 1998), 3 разы абіраўся на конкурс па кідках зверху (Slam Dunk Contest), двухразовы чэмпіён конкурсу па кідках зверху (1987, 1988). З’яўляецца адзіным іграком у гісторыі баскетбола, якому ўдавалася ў адным сезоне стаць алімпійскім чэмпіёнам, чэмпіёнам НБА і самым каштоўным іграком рэгулярнага сезона.

Зноскі

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (20):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Брукліне
Катэгорыя·Нарадзіліся 17 лютага
Катэгорыя·Баскетбалісты на летніх Алімпійскіх гульнях 1984 года
Катэгорыя·Бейсбалісты ЗША
Катэгорыя·Спартсмены некалькіх відаў спорту
Катэгорыя·Алімпійскія чэмпіёны ад ЗША
Катэгорыя·Баскетбалісты ЗША
Катэгорыя·Ігракі «Чыкага Булз»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1963 годзе
Катэгорыя·Баскетбалісты на летніх Алімпійскіх гульнях 1992 года
Катэгорыя·Чэмпіёны Амерыкі па баскетболе
Катэгорыя·Чэмпіёны летніх Алімпійскіх гульняў 1992 года
Катэгорыя·Баскетбалісты НБА
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Уладальнікі каманд Нацыянальнай баскетбольнай асацыяцыі
Катэгорыя·Ігракі зборнай ЗША па баскетболе
Катэгорыя·Члены баскетбольнай Залы славы
Катэгорыя·Ігракі «Вашынгтон Уізардс»
Катэгорыя·Алімпійскія чэмпіёны па баскетболе
Катэгорыя·Чэмпіёны летніх Алімпійскіх гульняў 1984 года