wd wp Пошук:

Майка

У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Майка. Майка — нацельнае адзенне без рукавоў, ніжняя (сподняя) бялізна. Можа выкарыстоўвацца як частка спартыўнай формы ў некаторых відах спорту.

Гісторыя

Першыя майкі шылі з бавоўны, у нашы дні майка можа быць пашытая з мноства матэрыялаў. 

Дзякуючы Джорджу Масану майкі набылі папулярнасць у ЗША прыкладна ў сярэдзіне 1980-х гадоў. Існуе меркаванне, што майкі сталі папулярнымі дзякуючы рок-зоркам, якія надзявалі іх на сваіх канцэртах, прыклад зорак перанялі фанаты. Тым не менш, майка часта з’яўлялася і на кінаэкранах, выгадна дэманструючы сілу, моц, мужнасць і рашучасць кінагероя.

Як верхняя вопратка, майка стала асабліва папулярнай у кліматычна гарачых рэгіёнах Амерыкі ў 80-я гады XX стагоддзя, а ў некаторых краінах яна лічыцца цалкам прымальным убраннем для выхаду ў людзі.

Несумненна, безрукаўкам аддаюць перавагу жыхары краін з вельмі цёплым кліматам, бо тонкая тканіна і адсутнасць рукавоў спрыяюць добрай вентыляцыі.

«Майка-алкагалічка» (фруктападобная майка)

Гл. таксама

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Адзенне
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты