wd wp Пошук:

Мадэст Кушарт

Мадэст Кушарт (кат. Modest Cuixart i Tàpies, 2 лістапада 1925, Барселона — 31 кастрычніка 2007, Паламос) — каталонскі мастак, стрыечны брат Антоні Тапіеса.

Біяграфія

Скончыў Барселонскую акадэмію жывапісу. У 1948 увайшоў у групу Доу эль Сэт (кат. Dau al Set — Сёмая грань шасцігранніка), якую складалі Жуан Броса, Антоні Тапіес і інш.

У 1958 годзе яго персанальная экспазіцыя была прадстаўлена ў парыжскай галерэі Рэнэ Друэна, у 1959 годзе ён атрымаў першую прэмію на Біенале ў Сан-Паўлу, прыняў удзел у касельскай выставе documenta, у 1960 — у выставе іспанскага авангарда ў лонданскай галерэі Тэйт і музеі Гугенхайма.

З 1971 года жыў у Палафружэлі. Выставы яго работ праходзілі ў Парыжы, Мадрыдзе, Амстэрдаме, Токіа, Базелі, Мілане, Барселоне, Жэроне і інш. У 1988 годзе яго персанальныя экспазіцыі былі прадстаўлены ў Кобэ і Токіа.

У 1998 годзе ў Палафружэле быў створаны Фонд Кушарта.

Зноскі

  1. 1 2 Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #119207346 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 3 мая 2014.
  2. 1 2 Modesto Cuixart
  3. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #119207346 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 15 снежня 2014.
  4. http://www.fundaciocuixart.com/?page_id=94
  5. Museum of Modern Art online collection Праверана 4 снежня 2019.
Тэмы гэтай старонкі (11):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Барселоне
Катэгорыя·Памерлі ў 2007 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся 2 лістапада
Катэгорыя·Памерлі ў Каталоніі
Катэгорыя·Пахаваныя ў Каталоніі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1925 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Памерлі 31 кастрычніка