Услед за сваім настаўнікам Перуджына мастак Рафаэль Санці (1483—1520) стварыў разгорнутую галерэю выяў Марыі з немаўлём, якія адрозніваюцца вялікай разнастайнасцю кампазіцыйных прыёмаў і псіхалагічных трактовак.
Раннія мадонны Рафаэля пераймаюць вядомыя ўзоры ўмбрыйскага жывапісу кватрачэнта. Ідылічныя вобразы не пазбаўлены скаванасці, сухаватасці, іератычнасці. Узаемадзеянне фігур на мадоннах фларэнційскага перыяду больш непасрэднае. Для іх уласцівыя складаныя пейзажныя фоны. На першы план выступаюць універсальныя перажыванні мацярынства — пачуццё трывогі і адначасова гонару Марыі за лёс сына. Гэта хараство мацярынства — асноўны эмацыйны акцэнт у мадоннах, выкананых пасля пераезду мастака ў Рым. Абсалютнай вяршыняй лічыцца «Сіксцінская мадонна» (1514), дзе гарманічна пераплецены разам радасць і ноткі надыходзячай трывогі.
У пазнейшых працах, выкананых у Рыме сумесна з Джуліа Рамана і іншымі вучнямі, мастак захапляецца ўскладненымі паставамі і жэстамі, яго фарбы мігочуць у прыцемку, прапорцыі фігур падаўжаюцца — гэта ўсё з’яўляецца прыкметамі маньерызму.
Выява | Назва | Дата | Тэхніка | Аснова | Памеры, см | Краіна | Горад | Месца захоўвання |
---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Мадонна з дому Санці | каля 1498 | фрэска | сцяна | 97×67 | Італія | Урбіна | Дом-музей Рафаэля Санці | |
Мадонна Солі | 1500—1504 | алей | дошка | 52×38 | Германія | Берлін | Берлінская карцінная галерэя | |
Мадонна фон дэр Ропа | 1500—1504 | алей | дошка | 34x29 | Германія | Берлін | Берлінская карцінная галерэя | |
Пасадэнская Мадонна | каля 1503 | алей | дошка | 55x40 | ЗША | Пасадэна | Музей Нортана Саймана | |
Мадонна Дыяталеві | каля 1504 | алей | дошка | 69x50 | Германія | Берлін | Музей Бодэ | |
Мадонна Канестабіле | каля 1504 | алей | перанесена на палатно | 17,9×17,9 | Расія | Санкт-Пецярбург | Дзяржаўны Эрмітаж | |
Выява | Назва | Дата | Тэхніка | Аснова | Памеры, см | Краіна | Горад | Месца захоўвання |
---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Мадонна Макінташа | каля 1509 | алей | перанесена на палатно | 76,5x63 | Вялікабрытанія | Лондан | Лонданская Нацыянальная галерэя | |
Мадонна Альдабрандзіні | каля 1510 | алей | дошка | 38x33 | Вялікабрытанія | Лондан | Лонданская Нацыянальная галерэя | |
Мадонна з вэлюмам | 1511—1512 | алей | дошка | 120x90 | Францыя | Шанціі | Музей Кандэ | |
Мадонна з дыядэмай | каля 1510—1511 | алей | дошка | 68x44 | Францыя | Парыж | Луўр | |
Мадонна Альба | каля 1511 | алей | перанесена на палатно | 98x98 | ЗША | Вашынгтон | Нацыянальная галерэя мастацтва | |
Мадонна Фалінья | 1511—1512 | алей | перанесена на палатно | 320x194 | Ватыкан | Ватыкан | Ватыканская пінакатэка | |
Сіксцінская Мадонна | каля 1513—1514 | алей | палатно | 265x196 | Германія | Дрэздэн | Дрэздэнская карцінная галерэя | |
Мадонна з завесай | каля 1513—1514 | алей | дошка | 158x125 | Італія | Фларэнцыя | Палацца Піці | |
Мадонна з кандэлябрамі | каля 1513—1514 | алей | дошка | 65x65 | ЗША | Балтымар | Мастацкі музей Уолтэрса | |
Мадонна ў крэсле | каля 1513—1514 | алей | дошка | 71x71 | Італія | Фларэнцыя | Палацца Піці | |
Мадонна ў шатры | 1513—1514 | алей | дошка | 68,5x51,2 | Германія | Мюнхен | Старая пінакатэка | |
Выява | Назва | Дата | Тэхніка | Аснова | Памеры, см | Краіна | Горад | Месца захоўвання |
---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Мадонна з рыбай | каля 1514 | алей | перанесена на палатно | 215x158 | Іспанія | Мадрыд | Прада | |
Прагулка Мадонны | каля 1516—1518 | алей | дошка | 88x62 | Вялікабрытанія | Эдынбург | Нацыянальная галерэя Шатландыі | |
Святая сям'я Францыска I | 1518 | алей | перанесена на палатно | 207x140 | Францыя | Парыж | Луўр | |
Святая сям'я пад дубам | каля 1518 | алей | дошка | 144x110 | Іспанія | Мадрыд | Прада | |
Ла Перла | каля 1518—1520 | алей | дошка | 144x115 | Іспанія | Мадрыд (эскіз у Модэне) | Прада | |
Мадонна з ружай | каля 1518 | алей | дошка | 103x84 | Іспанія | Мадрыд (копія ў Багаце) | Прада | |
Пераатрыбутаваны Джуліа Рамана | ||||||||
Мадонна боскай любові | 1518 год | алей | дошка | 152x125 | Італія | Неапаль | Нацыянальныя музей і галерэя Кападзімонтэ | |
Малая святая сям'я | 1518—1519 год | алей | дошка | 38x32 | Францыя | Парыж | Луўр | |