Магілёўская цэнтральная раённая бібліятэка — бібліятэка ў аграгарадку Буйнічы Магілёўскага раёна, размешчаная па вул. Легендарнай, 10. Цэнтральная бібліятэка «Магілёўскай раённай сеткі публічных бібліятэк».
Заснавана ў 1940-х гадах у г. Магілёў. 3 1979 года ў в. Буйнічы, у выніку цэнтралізацыі сеткі бібліятэк Магілёўскага раёна стала цэнтральнай для ўсіх бібліятэк-філіялаў сістэмы. Кніжны фонд (2013) 38,3 тыс. экзэмпляраў, больш за 1,8 тыс. чытачоў. Асноўныя кірункі дзейнасці: краязнаўства, адраджэнне нацыянальнай культуры, экалагічнае, патрыятычнае, прававое, маральна-духоўнае, сямейнае, эстэтычнае выхаванне, арганізацыя вольнага часу дзяцей у дні школьных канікул, папулярызацыя здаровага ладу жыцця, работа з пенсіянерамі, інвалідамі, ветэранамі вайны, моладдзю, дзецьмі. Працуюць цэнтр прававой інфармацыі, раённы інфармацыйна-ідэалагічны цэнтр. Пры бібліятэцы функцыянуюць клубы прафес. «Захавальнікі кніжных мораў» і дзіцячы «У гасцях у казкі».