wd wp Пошук:

Магілёўская абласная дзіцячая бальніца

Магілёўская абласная дзіцячая бальніца — установа аховы здароўя ў Магілёве, размешчаная ў жылым раёне Спадарожнік, па вуліцы Бялыніцкага-Бірулі, 9.

Адкрыта ў 1977 годзе. Станам на 1988 год мела лячэбна-дыягнастычныя аддзяленні на 445 коек — 2 для нованароджаных, гастраэнтэралагічнае, кардыялагічнае, пульманалагічнае, отарыналарынгалагічнае, груднога дзіцяці, неўралагічнае, рэанімацыйна-анестэзіялагічнае, фізіятэрапеўтычнае, рэнтгеналагічнае, функцыянальнай дыягностыкі, а таксама кансультацыйны цэнтр. Штогод у бальніцы праходзіла лячэнне да 11 тысяч дзяцей. У 1988 працавалі 67 урачоў, 292 працаўнікі сярэдняга медперсанала.

Архітэктура

Будынак бальніцы пабудаваны ў 1976 годзе па праекце архітэктараў А. Кучарэнкі і А. Юрына. Комплекс складаецца з 3 прамавугольных у плане аб’ёмаў: двух (5- і 6-павярховы) лячэбных карпусоў, злучаных з 9-павярховым корпусам, у якім размешчаны прыёмнае аддзяленне і канферэнц-зала на 200 месцаў, харчаблок. Лячэбныя карпусы калідорнай планіроўкі злучаны пераходнай галерэяй. Пластыку іх галоўных фасадаў узбагачаюць вертыкальныя рэбры ў прасценках паміж вокнамі і лоджыі, якія выступаюць наперад. Кампазіцыю галоўнага фасада 3-павярховага корпуса стварае рытм вертыкальных рэбраў на вышыні 2—3-га паверхаў.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Бальніцы Магілёва
Катэгорыя·Вуліца Бялыніцкага-Бірулі (Магілёў)
Катэгорыя·Бальніцы паводле алфавіта
Катэгорыя·1977 год у Магілёве
Катэгорыя·З’явіліся ў 1977 годзе
Катэгорыя·Будынкі і збудаванні Аляксандра Кучарэнкі
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96