wd wp Пошук:

Магнітны азімут

Магнітны азімут — вугал, які вымяраецца па ходзе гадзіннікавай стрэлкі ад 0 да 360° паміж паўночным кірункам магнітнага мерыдыяна (кірункам ўстанавіўшайся магнітнай стрэлкі компаса ці бусолі) і кірункам на вызначаны аб’ект.

Магнітныя азімуты вымяраюцца на мясцовасці компасам ці бусоллю, а таксама вызначаюцца па карце паводле вымераных дырэкцыйных вуглоў.

Вугал паміж сапраўдным (геаграфічным) і магнітным мерыдыянамі называецца схіленнем магнітнай стрэлкі (магнітным схіленнем).

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Арыентаванне
Катэгорыя·Геадэзія
Катэгорыя·Навігацыя