Лі́ткава — рака ў Кобрынскім раёне Брэсцкай вобласці, у басейне Заходняга Буга.
Даўжыня 10 км[1]. Пачынаецца лясной канавай на захад ад дарогі Дзівін — Самары, месцамі дрэнна прасочваецца, у ніжняй частцы рэчышча праходзіць па меліярацыйным канале. Упадае з поўдня ў возера Любань на поўнач ад аграгарадка Дзівін. Рэчышча каналізаванае.