wd wp Пошук:

Літва дваровая

Літва дваровая (стараруск.: литва дворовая) — афіцыйная назва праслойкі служылага стану ў Маскоўскай дзяржаве XVI ст.

Пачала фарміравацца ў канцы XV ст. з палонных і перабежчыкаў з Вялікага Княства Літоўскага падчас маскоўска-літоўскіх войнаў. Да іх далучыліся палонныя ў бітве на Ведрашы (1500) (гл. таксама Федзька Літвіч), а таксама спадарожнікі М. Глінскага, яго баяры і слугі (1508), смаленскія і бранскія баяры, якія прынялі маскоўскае падданства пасля далучэння гэтых земляў да Маскоўскай дзяржавы. «Літва дваровая» была прынята ў прывілеяваны стан Маскоўскай дзяржавы, надзелена маёнткамі, але памяць пра паходжанне з ВКЛ захоўвалася, ёй не давяралі службу на заходніх межах Маскоўскай дзяржавы, выкарыстоўвалі пераважна на поўдні і ўсходзе. Пры Іване IV падверглася значным рэпрэсіям і была скасавана як асобная праслойка прывілеяванага стану.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Гісторыя Вялікага Княства Літоўскага
Катэгорыя·Гісторыя Расіі