wd wp Пошук:

Ліс-ПМ

Ліс-ПМ (МЗКЦ-233136[1]) — беларускі лёгкабраніраваны аўтамабіль з баявым кулямётна-гранатамётным модулем.

Упершыню быў прадэманстраваны 9 мая 2015 года на ваенным парадзе ў гонар Дня Перамогі ў Мінску.

Выраблены Мінскім заводам колавых цягачоў у кааперацыі з расійскімі прадпрыемствамі абароннай прамысловасці. Зборка ажыццяўлялася ў цэхах 124-га АРЗ (Мінск)[2].

Аснашчаны айчыннымі сродкамі разведкі, сувязі, назірання і радыёэлектроннай барацьбы і прызначаны для вырашэння шырокага спектра тактычных задач. На іх узбраенні — 12,7-мм кулямёт НСВ і 30-мм гранатамёт АГ-17.

Зноскі

  1. На западных рубежах // gruzovikpress.ru (руск.)
  2. Военные парады в Минске. Современная армейская техника. Антология 2010-2016 // mpark.pro (руск.)

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Аўтамабілі МЗКЦ
Катэгорыя·Бронеаўтамабілі паводле алфавіта
Катэгорыя·Лёгкія бронеаўтамабілі
Катэгорыя·Бронеаўтамабілі Беларусі
Катэгорыя·Бранятэхніка Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі