wd wp Пошук:

Лістаногія

Лістаногія (Phyllopoda) — падклас шчэлепаногіх ракападобных.

Выдзяляюцца 2 сучасных атрада: Diplostraca і шчытні (Notostraca), і адзін выкапневы Kazacharthra.

Распаўсюджанне

Больш за 600 відаў. Пашыраны ўсюды, пераважна ва ўнутраных вадаёмах. Найбольш прымітыўныя з сучасных ракападобных. Выкапнёвыя вядомы з марскіх (кембрый—дэвон) і кантынентальных (карбон—антрапаген) адкладаў. Найбольш вядомыя — дафніі (Daphnia), шчытні (Notostraca), басміна даўгадзюбая (Bosmina longirostris) і інш.

Апісанне

Даўжыня да 30 мм. Большасць з хіцінавай ракавінай, на галаве шчыток. Органы руху — да 7 (зрэдку да 70) пар лістападобных ног (адсюль назва) і другая пара галінастых вусікаў. Вочы фасетачныя.

Раздзельнаполыя, размнажэнне часта шляхам партэнагенезу. Развіццё прамое або з метамарфозай. Кормяцца пераважна мікраарганізмамі, дэтрытам. Фільтратары, індыкатары забруджвання вады. Некаторыя лістаногія (дафніі (Daphnia), басміны (Bosmina) і інш.) — корм для рыб.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Шчэлепаногія
Катэгорыя·Біялагічныя артыкулы без EOL
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Жывёлы паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з аўтарам