wd wp Пошук:

Лінія Густава

Карта абароных межаў Зімовай лініі. Лінія Густава адлюстраваная сінім колерам

Лі́нія Гу́става (ням.: Gustav-Linie) — асноўная абаронная лінія ў сістэме нямецкіх фартыфікацыйных пабудоў пад агульнай назвай «Зімовая лінія» ў Цэнтральнай Італіі ў гады Другой сусветнай вайны.

Аснову абароннай лініі Густава стварала сістэма фартыфікацыйных пабудоў, узведзеная вакол старадаўняга кляштара Монтэ-Касіна, які размяшчаўся паблізу горада Касіна і меў пануючую над паланінай Ліры пазіцыю. Умацаванні вакол кляштара стваралі для тых, хто абараняўся, выдатныя магчымасці супрацьстаяць войскам саюзнікаў, якія наступалі з паўднёвага кірунку.

На «Лініі Густава» адбыліся такія бітвы, як бітва пад Монтэ-Касіна і бітва за Анцыа.

Гл. таксама

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Абарончыя лініі Другой сусветнай вайны
Катэгорыя·Італьянская кампанія (1943—1945)