Лі́нзаў Роў, Лінзін Роў — рака ў Карэліцкім раёне Гродзенскай вобласці, левы прыток ракі Цятранка (басейн Нёмана). Даўжыня 8 км[1]. Пачынаецца за 1,5 км на паўднёвы захад ад вёскі Некрашэвічы, упадае ў Цятранку за 2 км на паўночны ўсход ад вёскі Крышылоўшчына. На ўсім працягу каналізаваная. Прымае сцёк з меліярацыйных каналаў.