wd wp Пошук:

Лін

Лін, Адэадат (лац.: Linus), лічыцца другім пасля Пятра біскупам Рыма (67 — ?), святы.

Згодна традыцыі, гэта той самы Лін, які згадваецца ў Другім Пасланні апостала Паўла да Цімафея. Пра жыццё Ліна амаль нічога невядома. Liber Pontificalis паведамляе, што ён быў родам з Тасканы, прыняў пакутніцкую смерць і быў пахаваны каля Пятра, але раннія крыніцы аб гэтым нічога не кажуць. Год яго смерці ў розных крыніцах даецца па рознаму — 67, 76, 78 і 80. Дзень, згодна Liber Pontificalis — 23 верасня.

Ліна ўшаноўваюць як святога хрысціяне розных канфесій. Дзень ягонае памяці ў каталікоў — 23 верасня, у праваслаўных — 4 студзеня і 5 лістапада. У Беларусі ў яго імя асвечаны касцёл у вёсцы Пеляса Воранаўскага раёна.

Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 67 годзе
Катэгорыя·Апостал Пётр
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Таскане
Катэгорыя·Памерлі ў 79 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Асобы, чыя дата нараджэння не вызначана
Катэгорыя·Памерлі ў Рыме
Катэгорыя·Папы Рымскія
Катэгорыя·70 апосталаў