wd wp Пошук:

Лікагала драўнінная

Лікага́ла драўнінная, воўчае вымя (Lycogala epidendrum) — від слізевікоў сямейства Reticulariaceae.

Апісанне

Вегетатыўнае цела (плазмодый) каралава-чырвонае, размешчана ўнутры субстрату. Эталіі (спораёмішча) круглыя, дыяметрам 0,3—1,5 см, сядзячыя, скучаныя або раскіданыя на паверхні мёртвай драўніны, спачатку абалонка (перыдый) гладкая, аранжава-ружовая ці крывава-чырвоная, потым — патончаная, бародаўчатая, бурая, зверху ўтвараецца адтуліна для выхаду спораў. Псеўдакапіліцый складзены з сеткі трубчастых валокан з булавападобнымі або закругленымі канцамі. Споравы парашок ружовы або аранжавы.

Значэнне

Сапратрофы на пнях і іншых рэштках хвойных і лісцевых парод дрэў.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Біялагічныя артыкулы без EOL
Катэгорыя·Ліцэяльныя
Катэгорыя·Пратысты паводле алфавіта
Катэгорыя·Артыкулы без спасылкі на Віківіды