wd wp Пошук:

Лівійская ісламская баявая група

Лівійская ісламская баявая група (скар. ЛІБГ; араб. الجماعة الإسلامية المقاتلة بليبيا‎‎) — ісламісцкая тэрарыстычная арганізацыя, якая дзейнічае на тэрыторыі Лівіі. Сфарміравана ў 1995 годзе з лівійскіх баевікоў, якія ваявалі супраць савецкай арміі ў Афганістане. Падчас грамадзянскай вайны члены ЛІБГ прымалі актыўны ўдзел у баявых дзеяннях супраць урадавай арміі палкоўніка Кадафі, пазней удзельнічалі ў складзе фракцыі «Лівійскі Шчыт».

Групоўка прызнана тэрарыстычнай СБ ААН. У адпаведнасці з рэзалюцыяй ААН 1267, якая прадугледжвае ўвод санкцый у дачыненні да «Аль-Каіды» і звязаных з ёй арганізацый. ЛІБГ прызнана тэрарыстычнай у Вялікабрытаніі і ЗША. Аж да падзення рэжыму Кадафі ў 2011 годзе дзейнасць ЛІБГ была забаронена і ў самой Лівіі.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Ісламісцкія тэрарыстычныя арганізацыі
Катэгорыя·Арганізацыі, заснаваныя ў 1995 годзе
Катэгорыя·Антыўрадавыя баявыя фракцыі лівійскага канфлікту
Катэгорыя·Зніклі ў 2017 годзе
Катэгорыя·Тэрарызм у Лівіі