wd wp Пошук:

Ліверпульскі порт

Ліверпульскі Пірс Хэд

Ліверпульскі порт — частка англійскага горада Ліверпул, аб’ект уключаны ў спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА, дзе знаходзіўся з 2004 да 2021 года. 21 ліпеня 2021 года згодна з рашэннем спецыяльнага камітэта ЮНЕСКА выключала аб’ект са спіса[1], таму што ён пазбавіўся сваіх унікальных рысаў у выніку сучаснай забудовы.

Гісторыя

Порт Ліверпуль быў заснаваны ў 1207 г. па загадзе караля Яна Беззямельнага, хоць пасяленне на гэтым месцы існавала і раней. Тут сталі праводзіцца кірмашы, і ў горад рынуліся гандляры. Сапраўдны росквіт адбыўся ў эпоху Брытанскай Імперыі. Менавіта сюды з калоній Паўночнай Амерыкі і Вест-Індыі прыбывалі судны з грузамі экзатычных тавараў і рабоў, адсюль уязджалі эмігранты.

Першы док у Ліверпуле быў пабудаваны ў 1715 г. У эпоху прамысловай рэвалюцыі горад стаў трэцім па велічыні партом у Англіі, тут актыўна развіваецца караблебудаванне. У 1849 г. быў прарыты канал, які злучаў горад з Манчэстэрам. Сучасныя тэхналогіі партовай гаспадаркі, сістэм транспарту і кіравання портам — усё гэта было апрабавана і прымянялася ў доках Ліверпуля.

Зараз у некаторых старажытных доках знаходзяцца цэлыя турыстычныя комплексы з рэстаранамі, пабамі і крамамі.

Панарамны від Альберт Докаэ

Зноскі

  1. savebritainsheritage.org

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Ліверпул
Катэгорыя·Сусветная спадчына паводле алфавіта
Катэгорыя·Парты Вялікабрытаніі
Катэгорыя·Сусветная спадчына ў Вялікабрытаніі