wd wp Пошук:

Ляэнэмаа

Ляэнэ (эст.: Läänemaa або эст.: Lääne maakond) — павет у Эстоніі, знаходзіцца на крайнім захадзе мацерыковай часткі краіны. З поўначы і захаду абмываецца Балтыйскім морам. Мяжуе з паветамі Хар’ю на паўночным усходзе, Рапла на ўсходзе і Пярну на поўдні. Адміністрацыйны цэнтр — горад Хаапсалу. Павет у адміністрацыйным дачыненні дзеліцца на 1 горад і 11 воласцяў.

У склад павета ўваходзяць астравы Вормсі, Осмуссаар. Павет багаты на рэкрэацыйныя рэсурсы. Матсалускі запаведнік (476 км ²), батанічны заказнік.

Пасля нямецкага заваёвы у 1227 годзе, павет Ляэнэ зрабіўся цэнтрам Саар-Ляэнэскага біскупства, незалежнага княства ў межах Лівонскай канфедэрацыі. Часткі замка біскупа да гэтага часу захаваліся ў Хаапсалу.

Гл. таксама

  1. archINFORM — 1994. Праверана 6 жніўня 2018.
  2. Дэпартамент статыстыкі Эстоніі — 1991. Праверана 9 чэрвеня 2021.
  3. Land Board — 1990. Праверана 11 сакавіка 2018.
Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Паветы Эстоніі
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных