Лячэнне мёдам — прымяненне пчалінага мёду ў медыцыне. Звычайна мёд выкарыстоўваецца як дапаможны сродак, вялікае ўжыванне ён знаходзіць таксама ў апіфізіятэрапіі. Лячэбныя ўласцівасці мёду залежаць ад яго паходжання, гэта значыць ад таго, з якіх раслін быў сабраны пчоламі нектар для падрыхтоўкі мёду[1]. Мёд з’яўляецца каштоўным дыетычным прадуктам і ужываецца чалавекам у ежу з самых старажытных часоў. Самыя раннія згадкі пра лячэбнае выкарыстанні мёду можна знайсці на шумерскіх гліняных таблічках[2].