wd wp Пошук:

Лясная дача

У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. дача. Лясная дача — гістарычная назва ляснога масіву або ўчастка лесу, якія у дарэвалюцыйныя час былі адміністрацыйнымі i юрыдычнымі адзінкамі тэрытарыяльнага падзелу лесу. Ляснымі дачамі называлі таксама часкі лясніцтваў, вылучаныя у самастойныя гаспадаркі.

Належалі прыватным асобам, установам або дзяржаве. У сярэдзіне 19 ст. былi заменены лясніцтвамі, але назвы ix захаваліся за асобнымі масівамі. Некаторыя лясныя дачы, напрыклад, Вярэйцаўская, Жорнаўская, Прылуцкая, Каранёўская, Горацкая, сталі вядомымі з-за асобай каштоўнасці лесу, ix навуковага i гістарычнага значэння.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Лясы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без аўтара
Катэгорыя·Лясная гаспадарка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без нумароў старонак