wd wp Пошук:

Людовік III Малодшы

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з імем Людовік III.

Людовік III Малодшы (ням.: Ludwig III der Jüngere; 835 — 20 студзеня 882, Франкфурт) — кароль Аквітаніі (пад імем Людовік II) у 852855 гадах, кароль Франконіі, Цюрынгіі і Саксоніі з 865 года, кароль Баварыі з 880 года, кароль Латарынгіі з 876 года, сын Людовіка II Нямецкага, караля Усходне-Франкскага каралеўства, і Эмы Баварскай, дачкі Вельфа I, графа Альтдорфа.

Біяграфія

У 865 годзе, падзяліўшы паміж сынамі каралеўства, Людовік II Нямецкі вылучыў Людовіку III Франконію, Цюрынгію і Саксонію. У 871 годзе Людовік і яго брат Карламан паўсталі супраць бацькі, крыўдуючы на тое, што той не вылучыў ім долі ў нядаўна набытай Латарынгіі. У 872 годзе Людовік II Нямецкі саступіў і падзяліў Латарынгію паміж сынамі. Людовік III атрымаў пры гэтым Фрысландыю.

Пасля смерці бацькі ў кастрычніку 876 года Людовік атрымаў рашучую перамогу ў бітве пры Андэрнасе над дзядзькам Карлам II Лысым і здолеў абараніць сваё каралеўства.

У 879 годзе, пасля смерці французскага караля Людовіка II Заікі, Людовік Малодшы ўварваўся ў Латарынгію і авалодаў той яе часткай, якая належала Карлу Лысаму. Гэта набыццё было замацавана ў 880 годзе Рыбмонскім дагаворам.

У гэтым жа годзе Людовік III Малодшы нанёс паразу вікінгам у бітве пры Тымеоне, а затым, не чакаючы смерці хворага брата Карламана, ён склаў дагавор з малодшым братам Карлам Талстым аб паздзеле яго ўладанняў. Па гэтым пагадненні да Людовіка адышла Баварыя.

Шлюб і дзеці

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (12):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Каралі германскія
Катэгорыя·Каралі латарынгскія
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 835 годзе
Катэгорыя·Каралі баварскія
Катэгорыя·Кіраўнікі Еўропы IX стагоддзя
Катэгорыя·Памерлі 20 студзеня
Катэгорыя·Пахаваныя ў Гесэне
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Каралінгі
Катэгорыя·Каралі аквітанскія
Катэгорыя·Памерлі ў 882 годзе