wd wp Пошук:

Людміла Фёдараўна Мажэйка

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Мажэйка. Людміла Фёдараўна Мажэйка (нар. 1958) — беларуская вучоная ў галіне акушэрства і гінекалогіі. Доктар медыцынскіх навук, прафесар[1].

У 2017 годзе па выніках конкурсу Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь прызнана лепшым урачом акушэрам-гінеколагам Рэспублікі Беларусь[2].

Біяграфія

Скончыла Мінскі ордэны Працоўнага Чырвонага Сцяга дзяржаўны медыцынскі інстытут у 1984 годзе па спецыяльнасці «лячэбная справа»; у 1986 г. — клінічную ардынатуру, у 1989 г. — аспірантуру па спецыяльнасці акушэрства і гінекалогія, Тэма кандыдацкай дысертацыі «Трансфузійная тэрапія пры аперацыі кесарава сячэнне», з 1989 г. кандыдат медыцынскіх навук, з 1996 г. — дацэнт[2].

У 2002 г. абараніла доктарскую дысертацыю «Станаўленне рэпрадуктыўнай сістэмы дзяўчынак-падлеткаў і карэкцыя яе парушэнняў», з 2003 г. — доктар медыцынскіх навук, з 2005 г. — прафесар[2].

Загадчыца кафедры акушэрства і гінекалогіі Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта. Старшыня Беларускага навукова-практычнага грамадскага аб’яднання «Асацыяцыя акушэраў-гінеколагаў і неанатолагаў»[1].

Навуковая дзейнасць

Напрамкі навуковай дзейнасці: дзіцячая і падлеткавая гінекалогія; акушэрства; эндаскапічная хірургія жаночых органаў[1].

З 1992 г. займаецца мікраінвазіўнымі хірургічнымі ўмяшаннямі на органах рэпрадуктыўнай сістэмы. Распрацоўвае новыя метады дыягностыкі і лячэння, у тым ліку пры анамаліі палавых органаў, дабраякасных пухлінах малога таза і прыдаткаў, эндаметрыёзе, запаленчых захворваннях палавых органаў, бясплоднасці[1].

Зноскі

  1. 1 2 3 4 Можейко, Людмила Федоровна (доктор медицинских наук; род. 1958) (руск.)
  2. 1 2 3 Можейко Людмила Федоровна (руск.)

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (17):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Гінеколагі Беларусі
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Выдатнікі аховы здароўя Беларусі
Катэгорыя·Гінеколагі СССР
Катэгорыя·Выпускнікі БДМУ
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Драгічынскім раёне
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Акушэры Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1958 годзе
Катэгорыя·Акушэры СССР
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Выдатнікі адукацыі Беларусі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Выкладчыкі БДМУ