wd wp Пошук:

Людміла Уладзіміраўна Дучыц

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Дучыц. Людміла Уладзіміраўна Дучыц (12 снежня 1950, Мінск) — беларускі археолаг, гісторык. Кандыдат гістарычных навук (1982).

Біяграфія

Скончыла ў 1975 годзе БДУ. У 1974—2006 гадах у Інстытуце гісторыі НАН Беларусі.

Навуковая дзейнасць

Даследуе этнічную гісторыю, матэрыяльную і духоўную культуру насельніцтва зямель Полацкага княства, зараджэнне беларускага этнасу, старажытны касцюм, сакральныя язычніцкія і язычніцка-хрысціянскія аб’екты, пытанні этнапсіхалогіі. Праводзіла археалагічныя раскопкі на гарадзішчах Маскавічы і Рацюнкі на Браслаўшчыне, гідраархеалагічныя даследаванні ў Падзвінні, раскапала больш за 300 курганоў на поўначы Беларусі.

Аўтар манаграфій «Браслаўскае Паазер’е ў ІХ-ХІУ стст.» (1991), «Касцюм жыхароў Беларусі X—XIII стст.: паводле археалагічных звестак» (3-е выд., 2005), адзін з аўтараў «Археалогіі Беларусі» (т. 4, 2001).

Творы

Зноскі

  1. 1 2 3 4 (unspecified title) Праверана 12 лютага 2022.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (12):
Катэгорыя·Супрацоўнікі Інстытута гісторыі НАНБ
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мінску
Катэгорыя·Кандыдаты гістарычных навук
Катэгорыя·Нарадзіліся 12 снежня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1950 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Выпускнікі БДУ