wd wp Пошук:

Людміла Васілеўна Разянкова

.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Людміла Васілеўна Разянкова (руск.: Людмила Васильевна Розенкова; нар. 8 жніўня 1952, Брэст, Беларуская ССР) — беларуская і савецкая баскетбалістка, шматразовая чэмпіёнка БССР, выступала на пазіцыі гульнёвай абаронцы жаночай зборнай БССР. Трэнерка дзіцячых і падлеткавых камандаў па баскетболе, якія шматразова станавіліся чэмпіёнамі БССР. Доктарка лячэбнай фізкультуры і спартыўнай медыцыны.

Біяграфія

Людміла Разянкова нарадзілася ў 1952 годзе ў г. Брэсце. Навучалася ў СШ № 3 г. Брэста, якую скончыла ў 1970 годзе. Схільнасць да баскетболу разглядзела школьная настаўніца фізічнай культуры Дзіна Іванаўна Ярмоленкава, якая накіравала таленавітую дзяўчынку да першага трэнера Сяргея Сяргеевіча Віторскага — заслужанага трэнера БССР.

З 1967 па 1970 гг. Людміла Разянкова гуляла за юнацкую зборную БССР; з 1970 па 1973 гг. — за жаночую зборную БССР па баскетболе пад кіраўніцтвам заслужанага трэнера СССР Сямёна Львовіча Халіпскага. За гады спартыўнай кар’еры шматкроць станавілася чэмпіёнкай БССР па баскетболе.

З 1974 года перайшла на трэнерскую работу. Працавала ў Мінску і Брэсце.

У сярэдзіне 80-х гадоў перайшла на адміністрацыйную работу і працавала завучам, а потым дырэктарам спартыўнай школы алімпійскага рэзерву Брэста. У пачатку 90-х гадоў па запрашэнні І. А. Мядзведзскага, кіраўніка Камітэту па фізічнай культуры, спорту і турызму Брэсцкага аблвыканкама перайшла на дзяржаўную службу і працавала ў кіраўніцтве Упраўлення па фізічнай культуры, спорту і турызму Брэсцкага абласнога выканаўчага камітэта да выхаду ў адстаўку з Ганаровай пашанай Міністэрства спорту і турызму Рэспублікі Беларусь за шматгадовую бездакорную службу ў галіне развіцця спорту краіны.

Сярод беларускіх жанчынаў-спартоўцаў лічыцца найбольш выбітнай гульнёвай абаронцай БССР і адной з найлепшых баскетбалістак-камбогардаў у Савецкім Саюзе.

Тэмы гэтай старонкі (11):
Катэгорыя·Баскетбалісткі Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся 8 жніўня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Брэсце
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра баскетбалістаў без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1952 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Баскетбалісты СССР