wd wp Пошук:

Людвіг Пятровіч Рэзаўскі

Людвіг Пятровіч Рэзаўскі (12 (24) красавіка 1887, Мітава, Курляндская губерня, Расійская імперыя — верасень 1980, Масква, СССР) — рэвалюцыянер, удзельнік барацьбы за савецкую ўладу ў Беларусі і на Заходнім фронце.

Біяграфія

У рэвалюцыйным руху з 1905 г. З 1915 г. на Заходнім фронце, член Мінскай латышскай секцыі РСДРП. Пасля Лютаўскай рэвалюцыі 1917 г. член Мінскага Савета рабочых і салдацкіх дэпутатаў, намеснік загадчыка Мінскай газетнай экспедыцыі, якая забяспечвала фронт бальшавіцкай літаратурай, удзельнік выпуску газеты «Звязда». З лістапада 1917 г. камісара народнай асветы, унутраных спраў СНК Заходняй вобласці і фронту.

7(20) снежня 1917 г. на адкрыцці Першага Усебеларускага з’езда запатрабаваў скінуць бел-чырвона-белы сцяг, які вісеў па-над трыбунай, назваўшы яго «нацыянальнай анучай»[1]. Удзельнічаў у разгоне Усебеларускага з’езда 30—31 снежня 1917 г.

22 студзеня 1918 прызначаны начальнікам навастворанага Аддзела па барацьбе з контрарэвалюцыяй і спекуляцыяй (ЧК). Пасля захопу Мінска нямецкімі войскамі старшыня Смаленскай губернскай надзвычайнай камісіі, намеснік старшыні Казанскага губвыканкома. З мая 1919 г. у НКУС РСФСР, з лютага 1920 г. у ВЧК, з 1921 г. у Наркаме асветы РСФСР. У 19241925 гг. на адміністрацыйна-гаспадарчай рабоце.

Зноскі

  1. Шупа, Сяргей. Падарожжа ў БНР (2). Зьезд, разгон і бомбы пад ложкам (нявызн.). Радыё Свабода (21 лютага 2018). Праверана 28 лютага 2020.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (19):
Катэгорыя·Памерлі ў Маскве
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1887 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Пахаваныя на Новадзявочых могілках
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Бальшавікі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Памерлі ў 1980 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без нумароў старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Чэкісты
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без аўтара
Катэгорыя·Нарадзіліся 24 красавіка
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Елгаве
Катэгорыя·Члены КПСС
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Члены Мінскага Савета рабочых і салдацкіх дэпутатаў