wd wp Пошук:

Любоў Міхайлаўна Янкоўская

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Янкоўская. Любоў Міхайлаўна Янкоўская (народжаная Ковенская, парт. псеўданім Уладка; 14 сакавіка 1901, г. Беласток — 18 лістапада 1978) — дзеяч рэвалюцыйнага руху ў Заходняй Беларусі[1].

Біяграфія

Член Кампартыі Польшчы з 1921 года. З 1922 года на падпольнай працы ў Заходняй Беларусі: сакратар Беластоцкага акруговага камітэту, Цэнтральнага жанаддзелу КПЗБ, Часовага сакратарыяту ЦК КПЗБ. Па працэсу 133-х прыгаворана да 7 гадоў турмы. З 1930 года ў СССР, у Выканкаме Прафінтэрна. З 1934 года зноў на падпольнай працы ў Заходняй Беларусі, член і кіраўнік Краявога сакратарыята ЦК КПЗБ (1935, 1937)[1].

У 1935 годзе ўзначальвала Камісію па вывучэнні Заходняй Беларусі пры АН БССР. На II з’ездзе КПЗБ (1935) абрана членам ЦК. З 1937 года ў СССР. З 1945 года ў ПНР, намеснік старшыні Цэнтральнай камісіі партыйнага кантролю ПАРП (да 1957 года)[1].

Зноскі

  1. 1 2 3 Янковская Любовь Михайловна // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 717-718. — 737 с.
Тэмы гэтай старонкі (14):
Катэгорыя·Члены Краявога сакратарыята ЦК КПЗБ
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра палітыкаў без партрэтаў
Катэгорыя·Памерлі ў 1978 годзе
Катэгорыя·Памерлі 18 лістапада
Катэгорыя·Палітыкі паводле алфавіта
Катэгорыя·Палітыкі Польшчы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Беластоку
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1901 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Члены Камуністычнай партыі Польшчы
Катэгорыя·Нарадзіліся 14 сакавіка
Катэгорыя·Палітыкі Беларусі
Катэгорыя·Члены Камуністычнай партыі Заходняй Беларусі