У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Ягорава.
Любоў Іванаўна Ягорава (руск.: Любо́вь Ива́новна Его́рова; нар. 5 мая 1966, Северск, Томская вобласць, РСФСР) — савецкая і расійская лыжніца, шасціразовая алімпійская чэмпіёнка, трохразовая чэмпіёнка свету, уладальніца Кубка свету (1993), Заслужаны майстар спорту СССР (1991), Заслужаны майстар спорту Расіі (1994), Герой Расійскай Федэрацыі (1994), «за выдатныя дасягненні ў спорце, мужнасць і гераізм, праяўленыя на XVII зімовых Алімпійскіх гульнях 1994 года»). Палітычны дзеяч з 2007 года.
Па колькасці залатых узнагарод на зімовых Алімпійскіх гульнях сярод жанчын саступае толькі Марыт Б’ёрген (8) і дзеліць другое месца з Лідзіяй Скоблікавай.
Тэмы гэтай старонкі (13):