wd wp Пошук:

Луі Ленен

Луі Ленен (Louis Le Nain; 1593—23 мая 1648) — французскі мастак, адзін з трох братоў Ленен. Майстар групавых партрэтаў з жыцця сялян.

Біяграфія

Нарадзіўся ў 1593 годзе ў горадзе Лан (па іншых дадзеных у 1603 годзе). Луі быў перадапошнім з пяці сыноў заможнага селяніна і вінароба Ісака Ленена (фр. Isaac Le Nain). Разам са сваімі братамі некалькі гадоў вучыўся жывапісу, пакуль не адправіўся ў Парыж незадоўга да 1630 года. У Парыжы з братамі-мастакамі жыў у абацтве Сен-Жэрмен-дэ-Прэ.

Разам з Антуанам і Мацье Луі працаваў над упрыгожаннем знакамітай капліцы Юнай Дзевы ў Сен-Жэрмен-дэ-Прэ. У 1648 годзе ён стаў адным з першых чальцоў толькі што створанай Каралеўскай скульптуры (фр. Académie royale de peinture et de sculpture).

Памёр 23 мая 1648 года ў Парыжы, а праз два дні пасля яго смерці памёр брат Антуан. Работы мастака знаходзяцца ў многіх музеях свету, у тым ліку Лонданскую нацыянальную галерэю, Музей Вікторыі і Альберта, Musée national des beaux-arts (Алжыр).

Браты не заўсёды падпісвалі свае творы, і да гэтага часу такія працы без аўтарства цяжка аднесці асабіста да кагосьці з іх.

Зноскі

  1. Art UK — 2003. Праверана 17 кастрычніка 2015.
  2. Louis Lenain // RKDartists Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. RKDartists Праверана 27 жніўня 2017.
  4. The Fine Art Archive — 2003. Праверана 1 красавіка 2021.
Тэмы гэтай старонкі (11):
Катэгорыя·Памерлі 23 мая
Катэгорыя·Нарадзіліся ў дэпартаменце Эна
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі з неадназначнымі геаланцужкамі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Мастакі паводле алфавіта
Катэгорыя·Памерлі ў Парыжы
Катэгорыя·Памерлі ў 1648 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1593 годзе
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без партрэтаў