wd wp Пошук:

Луі Брэа

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Брэа.

Людавіка (Луі) Брэа (іт. Ludovico Brea, фр. Louis Brea; 1450, Ніца, Сардзінскае каралеўства — 1523) — мастак французскага паходжання, працы якога ў асноўным захоўваюцца ў прыбярэжных гарадах сучасных Лігурыі (Італія) і ўсходняй частцы Францыя).

Біяграфія

Брэа нарадзіўся ў сям’і бандараў, якая паходзіла з Мантальта-Лігурэ. Брэа быў у асноўным клерыкальным мастаком, і найболей значныя яго працы ўяўляюць сабой алтарныя карціны. Першая значная праца мастака ўяўляе сабой роспіс францысканскага кляштара ў Сім’і (сучасная Ніца). Іншыя працы мастака сканцэнтраваны ў прыбярэжных паселішчах паміж Манака і Ментонай, паміж Таджа і Імперыяй і паміж Савонай і Генуяй.

Адным з вучняў Людавіка Брэа быў Тэрама П’яджа.

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў 1523 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1450 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Ніцы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Ніце
Катэгорыя·Асобы