wd wp Пошук:

Луіджы Амбросіа

Луіджы Амбросіа (італ.: Luigi Ambrosio; нар. 27 студзеня 1963, Альба, Італія) — прафесар Вышэйшай нармальнай школы ў Пізе, Італія. Асноўнымі напрамкамі яго даследаванняў з’яўляюцца варыяцыйнае злічэнне, дыферэнцыяльныя ўраўненні ў частковых вытворных, геаметрычная тэорыя меры.

Біяграфія

Амбросіа паступіў у Вышэйшую нармальную школу ў Пізе ў 1981 годзе. Ён атрымаў ступень пад кіраўніцтвам Эніа дэ Джорджы ў 1985 годзе ў Пізанскім універсітэце і дыплом Вышэйшай нармальнай школы. Ён атрымаў доктарскую ступень у 1988 годзе.

У цяперашні час ён з’яўляецца прафесарам у Вышэйшай нармальнай школе Пізы, раней выкладаў ва Універсітэце Рыма «Тор Вергата», Універсітэце Пізы і ў Павійскім універсітэце. Амбросіа таксама выкладаў і праводзіў даследаванні ў Масачусецкім тэхналагічным інстытуце, Швейцарскай вышэйшай тэхнічнай школе Цюрыха і Інстытуце Макса Планка па матэматыцы ў навуцы ў Лейпцыгу.

З’яўляецца рэдактарам навуковага часопіса «Calculus of Variations and Partial Differential Equations» і членам рэдкалегіі некалькіх навуковых часопісаў.

Узнагароды

Зноскі

  1. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #133791408 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 26 кастрычніка 2021.
  2. 1 2 OPAC SBN Праверана 26 кастрычніка 2021.
  3. Матэматычная генеалогія — 1997. Праверана 8 жніўня 2016.
  4. Матэматычная генеалогія — 1997.
  5. https://www.ae-info.org/ae/User/Ambrosio_Luigi
Тэмы гэтай старонкі (16):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Выпускнікі Пізанскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Члены Акадэміі дэі Лінчэі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў правінцыі Кунеа
Катэгорыя·Члены Еўрапейскай акадэміі
Катэгорыя·Матэматыкі XXI стагоддзя
Катэгорыя·Матэматыкі XX стагоддзя
Катэгорыя·Нарадзіліся 27 студзеня
Катэгорыя·Выкладчыкі Павійскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1963 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Матэматыкі Італіі
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі Бальцана
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных