wd wp Пошук:

Лукаш Голад

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Голад. Лукаш Голад (18 кастрычніка 1891 — 6 лістапада 1947, Вільня) — праваслаўны святар, рэлігійны і грамадска-культурны дзеяч міжваеннай Заходняй Беларусі, рэдактар і выдавец.

Біяграфія

Протаіерэй Літоўскай епархіі. Сябра Віленскай праваслаўнай кансісторыі. Прымаў удзел у беларусізацыі царкоўна-рэлігійнага жыцця ў Заходняй Беларусі. Праследаваўся польскімі ўладамі. У 1925 г. асуджаны на 5 месяцаў турмы. Рэдактар і выдавец рэлігійнага часопіса «Праваслаўная Беларусь» (1927—1928). Звязаны з беларускімі праваслаўнымі дзеячамі сенатарам В. Багдановічам і святаром А. Каўшом, якія фінансава падтрымлівалі выданне часопіса. Рашэннем Свяшчэннага Сінода праваслаўнай царквы ў Польшчы пазбаўлены сану святара. У 2-й пал. 1930-х зноў узведзены ў сан. У 1940 г. паводле ўказу мітрапаліта Літоўскага і Віленскага Еліферыя прызначаны прадстаўніком Ковенскага праваслаўнага савета ў Вільні. Пахаваны на праваслаўных могілках у Вільні.

Зноскі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Артыкулы пра асоб без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1891 годзе
Катэгорыя·Пахаваныя на Свята-Ефрасіннеўскіх могілках
Катэгорыя·Памерлі ў Вільнюсе
Катэгорыя·Памерлі ў 1947 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 18 кастрычніка
Катэгорыя·Памерлі 6 лістапада
Катэгорыя·Асобы