wd wp Пошук:

Лох-Нес

Лох-Нес (англ.: Loch Ness, шатл. гэл.: Loch Nis) — прэснаводнае возера ў Шатландыі, распасціраецца на 37 км на паўднёвы захад ад Інвернеса.

Лох-Нес — самы вялікі вадаём на працягу геалагічнага разлома Грэйт-Глен, які праходзіць з поўначы на поўдзень ад Інвернеса да Форт-Уільяма. Возера з’яўляецца часткай Каледонскага канала, які злучае заходняе і ўсходняе марскія ўзбярэжжы Шатландыі.

Лох-Нес займае другое месца па плошчы воднай паверхні сярод азёр Шатландыі: яна складае 65.4 км². Па аб’ёме вады яно займае першае месца. Максімальная глыбіня гэтага возера складае 230 м.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Азёры без пазіцыйных карт
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Геаграфія Хайленда
Катэгорыя·Азёры Шатландыі
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Азёры паводле алфавіта