wd wp Пошук:

Локшына

Сушка свежапрыгатаванай локшыны на Тайване

Ло́кшына — выраб з пшанічнай мукі ў выглядзе тонкіх высушаных палосак цеста, а таксама страва, прыгатаваная з такога вырабу.[1]

Пшанічнае, радзей жытняе цеста, часта з крухмалам, тонка раскочваюць, рэжуць на палосы, падсушваюць і вараць як рэдкую малочную страву ці адцэджваюць і заліваюць тлушчам, салам. Робяць локшыну таксама з крухмалу: пякуць наліснікі, потым рэжуць іх і вараць.

Пры прамысловай вытворчасці локшыны выкарыстоўваюцца локшынарэзальныя машыны або прэсы, сушэнне робіцца паветрам, нагрэтым да 80—90 ° C.

Адным з відаў локшыны з’яўляецца локшына хуткага прыгатавання, якая не патрабуе варкі.

Зноскі

  1. Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы: Больш за 65000 слоў / Пад рэд. М. Р. Судніка, М. Н. Крыўко; Афармланне А. М. Хількевіча. — 3-е выд. — Мн.: БелЭн, 2002. — 784 с. ISBN 985-11-0234-2

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (1):
Катэгорыя·Гарніры