wd wp Пошук:

Ле-Сент

.mw-parser-output .t-geoinfobox td,.mw-parser-output .t-geoinfobox th{min-width:120px}.mw-parser-output .t-geoinfobox td:only-child,.mw-parser-output .t-geoinfobox th:only-child{text-align:center}.mw-parser-output .t-geoinfobox-name{font-size:110%;padding:2px}.mw-parser-output .t-geoinfobox-nickname{font-style:italic}.mw-parser-output .t-geoinfobox-cave th:only-child,.mw-parser-output .t-geoinfobox-mount th:only-child{background:#e7dcc3}.mw-parser-output .t-geoinfobox-surface th:only-child{background:#ffe4c4}.mw-parser-output .t-geoinfobox-blue th:only-child,.mw-parser-output .t-geoinfobox-water th:only-child{background:#c0daff}.mw-parser-output .t-geoinfobox-underwater th:only-child{background:#b0e0e6}.mw-parser-output .t-geoinfobox-green th:only-child{background:#d0f0c0}.mw-parser-output .t-geoinfobox-tomb th:only-child{background:#bbbbbb}.mw-parser-output .t-geoinfobox-yellow th:only-child{background:#fdeaa8}.mw-parser-output .t-geoinfobox-ny th:only-child{background:#cbd5c4;border:1px solid #aaaaaa}.mw-parser-output .t-geoinfobox-ny th:first-child:not(:only-child){background:#cbd5c4;text-align:right;padding:0 0.5em}.mw-parser-output .t-geoinfobox-grey th:only-child{background:#eaecf0}

Ле-Сент (фр.: Îles des Saintes) — група астравоў у складзе архіпелага Малыя Антыльскія астравы. Уваходзіць у французскі заморскі дэпартамент Гвадэлупа. Плошча астравоў — 1 434 км². Насельніцтва — 2 862 чал. (2008 г.)

Геаграфія

Карта

Астравы Ле-Сент размешчаны прыкладна ў 10 км на поўдзень ад вострава Гвадэлупа. Уяўляюць сабою невялікі архіпелаг з 9 астравоў і скал вулканічнага паходжання. Толькі 2 з іх населены. Плошча самага вялікага вострава Тэр-дэ-Бас не перавышае 7,58 км². Большасць астравоў узгорыстая. На буйных астравах ёсць невялікія пясчаныя пляжы.

Клімат трапічны вільготны. Сярэдняя тэмпература стабільна на працягу года і вагаецца ад 24,99 °C у лютым да 26,8 °C у верасні. Найбольш вільготны месяц — верасень (сярэдняя колькасць ападкаў — 387 мм). Самы сухі месяц — люты (153 мм). Архіпелаг знаходзіцца ў зоне ўздзеяння трапічных цыклонаў.

Астравы Ле-Сент знакаміты сваёй адносна добра захаванай прыродай, пераважна флорай.

Гісторыя і традыцыі

Хрыстафор Калумб адкрыў астравы 4 лістапада 1493 г. у дзень усіх святых, адкуль і паходзіць назва архіпелага.

З сяр. XVII ст. на Ле-Сент сяліліся брэтонцы і нармандцы, якія займаліся пераважна рыбалоўствам і гандлем. Большасць сучасных жыхароў — крэолы, нашчадкі першапасяленцаў і афрыканскіх рабоў. На астравах захаваўся традыцыйны лад жыцця. Ле-Сент знакаміты сваёй кулінарыяй, а таксама рамёствамі. Галоўная галіна эканомікі — турызм.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Карткі з састарэлым параметрам Карта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Прыродныя геаграфічныя аб’екты паводле алфавіта
Катэгорыя·Архіпелагі паводле алфавіта
Катэгорыя·Астравы Карыбскага мора
Катэгорыя·Картка на Геакары: Выправіць: Каардынаты
Катэгорыя·Астравы Францыі
Катэгорыя·Гвадэлупа
Катэгорыя·Вікіпедыя·Геаграфічныя артыкулы без краіны
Катэгорыя·Малыя Антыльскія астравы