wd wp Пошук:

Агелена лабірынтавая

Агелена лабірынтавая (Agelena labyrinthica) — від павукоў сямейства лейкавых.

Даўжыня цела 7—15 мм. Галавагрудзі карычневыя, з шырокай жоўтай бакавой каймой, брушка карычнявата-шэрае ці карычнявата-чорнае з 6 парамі касых светлых палос. Афарбоўка самак менш выразная.

Пашырана ў Еўропе, Сярэдняй Азіі, Японіі; у т.л. трапляецца па ўсёй тэрыторыі Беларусі. Жыве на паверхні глебы, на лугах. Гнёзды накшталт шырокай лейкі з павуціны, краямі прымацаваныя да раслін, знізу ў выглядзе трубкі, дзе павук хаваецца і чакае здабычу (насякомых).

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Жывёлы, апісаныя ў 1757 годзе
Катэгорыя·Лейкавыя павукі
Катэгорыя·Жывёлы паводле алфавіта